
Творчая майстэрня «Масленіца»
- Details
- Створана 05.03.2025 11:57
У дні святкавання Масленіцы ў аддзеле літаратуры па мастацтве прайшлі творчыя майстар-класы для школьнікаў, на якіх дзеці даведаліся пра гісторыю, традыцыі і звычаі гэтага свята.
Масленічны тыдзень суправаджаецца кірмашамі, песнямі, гульнямі, танцамі і весялосцю, а галоўны пачастунак свята – бліны, якія сімвалізуюць сонца і цяпло.
Масленіца застаецца ўсімі любімым і доўгачаканым святам, а тэматычныя майстар-класы – гэта выдатная магчымасць пазнаёміцца з народнай культурай. На занятках дзеці зрабілі сувеніры – яркія сонейкі, якія сімвалізуюць цяпло, вясну і абуджэнне прыроды.


































