
«Імя бяды – наркотыкі»
- Details
- Створана 05.03.2025 15:27
Прафілактычная гутарка, прымеркаваная да Міжнароднага дня барацьбы з наркаманіяй і незаконным абаротам наркотыкаў, прайшла ў бібліятэцы для вучняў Віцебскага дзяржаўнага індустрыяльнага каледжа.
Старшы оперупаўнаважаны аддзялення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі аддзела ўнутраных спраў Чыгуначнага раёна г. Віцебска маёр Андрэй Анатольевіч Бусел праінфармаваў маладых людзей аб відах злачынстваў па распаўсюджванню наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў і іх аналагаў, адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці за ўжыванне, захоўванне і збыт наркатычных сродкаў.
Жывая і даходлівая форма ўзаемадзеяння дазволіла яшчэ раз нагадаць маладым людзям аб тым, што трэба быць пільнымі, уважлівымі і асцярожнымі ў рэальным жыцці. І памятаць два важныя пастулаты: «Папярэджаны – значыць, узброены» і «Няведанне закону не вызваляе ад адказнасці».


































