
Выстава дзіцячага малюнка «Нам мір завешчана берагчы»
- Details
- Створана 12.03.2025 10:52
З 10 сакавіка ў абласной бібліятэцы адкрылася выстава пераможцаў абласнога этапа адкрытага рэспубліканскага конкурсу дзіцячага малюнка «Нам мір завешчана берагчы». У экспазіцыі прадстаўлены работы школьнікаў і навучэнцаў Віцебска і Віцебскай вобласці.
У гэтым годзе конкурс прымеркаваны да 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Яго мэта – выхаваць у падрастаючага пакалення павагу да памяці абаронцаў Айчыны і гераічных подзвігаў воінаў, якія змагаліся ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Конкурс таксама накіраваны на фарміраванне такіх маральных якасцей, як гераізм, сяброўства, патрыятызм, інтэрнацыяналізм і любоў да Радзімы.
Работы ўдзельнікаў ацэньваліся ў трох узроставых катэгорыях: 7-9, 10-12 і 13-15 гадоў. Удзельнікам былі прапанаваны разнастайныя тэмы для творчасці, сярод якіх: «Яны змагаліся за Радзіму», «Дарагія мае ветэраны», «Свята Перамогі вачыма дзяцей», «Мая сям'я і Вялікая Перамога» і «Дзеці малююць герояў ВАВ».
Выстава працягнецца да 20 сакавіка, і мы запрашаем усіх жадаючых наведаць гэтае значнае мерапрыемства, каб убачыць, як юныя мастакі выказваюць сваю любоў і павагу да гісторыі сваёй краіны.


































