
Бясплатная кансультацыя натарыуса
- Details
- Створана 14.03.2025 10:35
У мэтах забеспячэння абароны правоў і законных інтарэсаў грамадзян у бібліятэцы 13 сакавіка адбылося бясплатнае індывідуальнае кансультаванне па натарыяльных пытаннях, прымеркаванае да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.
Кансультацыю правяла натарыус Майя Грэнь.
У ходзе кансультавання чытачы бібліятэкі змаглі атрымаць адказы на пытанні, якія іх цікавяць, у тым ліку з нагоды афармлення спадчынных правоў, складання завяшчанняў, шлюбных дагавораў, адчужэння нерухомасці і інш.


































