
Лекцыя кампазітара Аляксандра Іванова «Густаў Малер. Сімфонія № 5»
- Details
- Створана 14.03.2025 13:22
13 сакавіка адбылася лекцыя кампазітара Аляксандра Іванова, прысвечаная адной з самых велічных і эмацыйна насычаных сімфоній ХХ стагоддзя – Сімфоніі № 5 аўстрыйскага кампазітара і дырыжора Густава Малера.
Гэты шэдэўр, напісаны ў 1901–1902 гадах, з'яўляецца адной з самых вядомых і значных работ Малера. У сваёй лекцыі Аляксандр Віктаравіч раскрыў не толькі музычныя асаблівасці твора, але і яго гістарычны кантэкст, а таксама ўплыў, які ён аказаў на развіццё сімфанічнай музыкі.
Лекцыя суправаджалася музычнымі прыкладамі, што дазволіла глыбей зразумець задуму кампазітара і атрымаць асалоду ад прыгажосці яго музыкі. Удзельнікі змаглі пагрузіцца ў аналіз ключавых момантаў сімфоніі і задаць свае пытанні.


































