
Круглы стол «Краязнаўчы рух на Полаччыне: вопыт, дасягненні і магчымасці»
- Details
- Створана 17.03.2025 15:32
13 сакавіка на базе Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка адбыўся круглы стол «Краязнаўчы рух на Полаччыне: вопыт, дасягненні і магчымасці», прысвечаны 100-годдзю Полацкага краязнаўчага таварыства.
У рабоце круглага стала прынялі ўдзел навукоўцы, супрацоўнікі музеяў, архіваў, краязнаўцы з Мінска, Віцебска, Наваполацка, Полацка і Полацкага раёна, Мёраў.
Загадчык аддзела краязнаўства бібліятэкі Ларыса Рагачова выступіла з дакладам «Роля бібліятэчнага краязнаўства ў краязнаўчым руху XXI стагоддзя. Прыярытэтныя напрамкі дзейнасці (на прыкладзе работы Віцебскай абласной бібліятэкі)».


































