
«…И друзей созову, на любовь свое сердце настрою…»
- Details
- Створана 17.03.2025 15:52
15 сакавіка ў рамках бібліятэчнага праекта «Разам!» у вялікім коле сяброў і прыхільнікаў талента прайшоў юбілейны творчы вечар Людмілы Селіванавай «...И друзей созову, на любовь свое сердце настрою».
На вечары ў выкананні Ларысы Тумінскай прагучалі моцныя і пранікнёныя вершы, якія нараджаюць шчырыя і глыбокія пачуцці і прымушаюць слухачоў задумацца. Добры настрой падарылі ўсім музычныя нумары ў выкананні ўдзельнікаў народнага ансамбля народнай песні «Сябрына», а харэаграфічныя нумары ў выкананні калектыву «Танцуем вместе» пад кіраўніцтвам Глафіры Мельнікавай сталі прыгожым завяршэннем вечара.
У цёплай і ўтульнай атмасферы зала запоўнілася мелодыямі пра каханне, вясну і прыгажосць, якія чапалі сэрцы кожнага прысутнага.
Канцэртавая праграма выклікала ў гледачоў шмат станоўчых эмоцый і пакінула самыя прыемныя ўражанні.


































