
Удзел супрацоўнікаў бібліятэкі ў XXXІІ Мінскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы
- Details
- Створана 18.03.2025 13:10
З 12 па 16 сакавіка ў г. Мінску адбывалася XXXІІ Мінская міжнародная кніжная выстава-кірмаш. Праграма выставы была насычана прэзентацыямі кніг, творчымі сустрэчамі з пісьменнікамі, разнастайнымі мерапрыемствамі, разлічанымі на наведвальнікаў розных узростаў.
Намеснік дырэктара бібліятэкі Вольга Камендантава і загадчык аддзела краязнаўства Ларыса Рагачова прынялі ўдзел у мерапрыемствах кніжнай выставы-кірмаша. Свае кнігі, прысвечаныя г. Невелю і Невельскаму павету, у падарунак бібліятэцы перадаў член Саюза пісьменнікаў Расіі, Саюза краязнаўцаў Расіі Генадзь Сініцкі.
Упершыню на выставе-кірмашы літаратуру, выдадзеную ў апошнія гады, прадстаўлялі рэгіёны Беларусі. На пляцоўцы Віцебскай вобласці сярод іншых выданняў таксама быў прадстаўлены зборнікі навукова-практычнай канферэнцыі «Віцебскі край», што выдае Віцебская абласная бібліятэка.


































