
Лекцыя «Псіхалогія эмоцый: як разабрацца ў сваіх пачуццях і навучыцца імі кіраваць»
- Details
- Створана 24.03.2025 13:36
Чарговая лекцыя псіхолагаў Юліі Насеннік і Таццяны Дробыш прайшла ў бібліятэцы 20 сакавіка ў рамках бібліятэчнага праекта «Трэба разабрацца!, або Псіхалогія для ўсіх».
Лектары ў даступнай і займальнай форме раскрылі слухачам асновы прыроды эмоцый, абмеркавалі іх уплыў на паводзіны і прыняцце рашэнняў. Удзельнікі атрымалі практычныя парады па самарэгуляцыі, якія дапамогуць лепш кіраваць сваімі эмацыйнымі станамі ў паўсядзённым жыцці.
Псіхолагі прапанавалі інтэрактыўныя практыкаванні, якія дазволілі кожнаму ўдзельніку на практыцы асвоіць тэхнікі кіравання эмоцыямі і павысіць сваю эмацыйную пісьменнасць.
Лекцыя выклікала жывую цікавасць у слухачоў, якія актыўна задавалі пытанні і дзяліліся сваімі думкамі аб метадах і прыёмах, якія яны выкарыстоўваюць для заспакаення і зняцця залішняй эмацыйнай напругі.
Дапоўніла мерапрыемтсва тэматычная выстава «Шлях да сябе. Мастацтва самапазнання» з фонду аддзела абанемента.


































