
Адкрыццё выставы кніжнай ілюстрацыі «Адкуль узяўся Пушкін»
- Details
- Створана 25.03.2025 15:30
Выстава кніжнай ілюстрацыі, прадастаўленая для экспанавання Дзяржаўным мемарыяльным гісторыка-літаратурным і прыродна-ландшафтным музеем-запаведнікам А. С. Пушкіна «Міхайлаўскае», адкрылася 24 сакавіка ў галерэі абласной бібліятэкі.
Літаратурна-мастацкую экспазіцыю гасцям прадставіла аўтар кнігі і ілюстрацый Алена Абдулаева (г. Масква). Алена Юр'еўна – прафесійны мастак-ілюстратар, спецыяліст у галіне дзіцячай кнігі. Удзельніца расійскіх, а таксама замежных выстаў, дыпламант расійскіх і міжнародных конкурсаў мастацтва кнігі.
Выданне, з якім удзельнікі мерапрыемства здзейснілі падарожжа па сяле Міхайлаўскім пушкінскай эпохі, удастоена дыплома міжнароднага конкурсу «Вобраз кнігі» ў 2023 годзе ў намінацыі «Лепшыя ілюстрацыі да нон-фікшн».
Выстава працягнецца да 3 красавіка.


































