
Відэаагляд «Нам мір завешчана берагчы»
- Details
- Створана 26.03.2025 11:21
Віцебская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна сумесна з Віцебскім абласным саветам Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў прадстаўляе вашай увазе відэаагляд творчых работ удзельнікаў-прызёраў адборачнага этапа конкурсу дзіцячага малюнка «Нам мір завешчана берагчы».
Конкурс прымеркаваны да 80-й гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне і накіраваны на захаванне і ўвекавечанне памяці аб гераізме і мужнасці савецкіх воінаў, а таксама аб ахвярах вайны і Халакоста на тэрыторыі Беларусі.
У відэааглядзе прадстаўлены работы навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі, аб'яднанняў па інтарэсах і мастацкіх школ горада Віцебска і Віцебскай вобласці.


































