
Дабрачынная акцыя «Міласэрнасць – агульная справа»
- Details
- Створана 27.03.2025 13:39
Аддзел абанемента абласной бібліятэкі перадаў у дар бібліятэцы Установы ЛПП № 4 УДВП МУС па Віцебскай вобласці больш за 200 кніг і часопісаў.
Сярод іх класічныя творы, навукова-пазнавальныя выданні, сучасная замежная і айчынная проза, гістарычныя раманы і фантастыка. Традыцыйная акцыя стала часткай дабрачыннай праграмы «Міласэрнасць», накіраванай на падтрымку людзей, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі.
Кнігі былі сабраны дзякуючы неабыякавым чытачам, якія праявілі шчыры клопат аб лёсах тых, хто перажывае складаныя часы. Бібліятэкар установы Мікалай Хоміч адзначыў, што добрая кніга заўсёды дапамагае чалавеку пераасэнсаваць сваё жыццё, унесці ў яго станоўчыя змены і паверыць у сябе.
Далучайцеся да нашай акцыі і разам мы можам зрабіць свет крыху лепш!


































