
Вясновыя канікулы ў бібліятэцы
- Details
- Створана 27.03.2025 16:04
У дні вясновых канікул абласная бібліятэка стала сапраўдным цэнтрам спазнавання і натхнення для вучняў школ горада. У рамках праекта «Бібліятэка – тэрыторыя творчасці» прайшлі займальныя заняткі па дэкаратыўна-прыкладным мастацтве.
Дзеці асвоілі розныя тэхнікі і матэрыялы, стварылі ўнікальныя вырабы сваімі рукамі. Творчая майстэрня стала выдатнай магчымасцю для іх развіць свае мастацкія навыкі і цікава правесці час. Падобныя заняткі спрыяюць развіццю крэатыўнага мыслення і дапамагаюць дзецям знаходзіць новыя захапленні.
Дзякуем усім удзельнікам за актыўнасць і неверагодную зацікаўленасць!


































