
«Экападарожжа ў казку»
- Details
- Створана 28.03.2025 10:53
У рамках праекта па экалагічным выхаванні і фарміраванні экалагічнай культуры 27 сакавіка ў абласной бібліятэцы адбылося тэатралізаванае прадстаўленне «Экападарожжа ў казку» з удзелам людзей з абмежаванымі магчымасцямі здароўя.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел члены клуба «Востраў надзеі», наведвальнікі аддзяленняў сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў Чыгуначнага, Першамайскага, Кастрычніцкага раёнаў ТЦСАН г. Віцебска, сярод каторых шмат таленавітых людзей.
Удзельнікі падарожнічалі па вядомых казках, сустракалі вясёлых і хітрых кніжных герояў, даведаліся пра тое, як важна захоўваць навакольнае асяроддзе, клапаціцца пра чысціню зямлі і водных крыніц. Усе пастаноўкі спрыялі фармаванню экалагічнай адукаванасці і адказнага стаўлення да навакольнага свету.
На мерапрыемстве была прадстаўлена выстава выяўленчай творчасці членаў клуба «Востраў надзеі». З незвычайнымі дзяцьмі і маладымі людзьмі з абмежаванымі магчымасцямі здароўя ў Віцебскім гарадскім цэнтры дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі працуе педагог Ірына Азаронак. Пад яе кіраўніцтвам юныя мастакі адлюстроўваюць на паперы свой унутраны мір.


































