
Інтэрнацыянальная гасцёўня «Праз кнігу – да разумення»
- Details
- Створана 04.04.2025 11:17
У рамках інфармацыйна-асветніцкага праекта «Няхай кніга побач будзе» 3 красавіка ў аддзеле выданняў на замежных мовах прайшла сустрэча з замежнымі студэнтамі.
У атмасферы гасціннасці і ўзаемаразумення студэнты з Ганы і Эфіопіі атрымалі ўнікальную магчымасць пагрузіцца ў багатую культуру і нацыянальныя традыцыі беларускага народа. Удзельнікам сустрэчы былі прадстаўлены выданні на замежных мовах, якія займальна расказваюць пра гісторыю Беларусі, турыстычныя маршруты, славутасці, беларускую кухню, а таксама пра выдатных асоб, якія пакінулі след у гісторыі Віцебска.
Асаблівую цікавасць у студэнтаў выклікаў расповед пра беларускую міфалогіі і легенды полацкай зямлі, якія сталі асновай для фантастычнай аповесці Н. А. Голубевай «Скарбы возера Ваал / The Treasures of Lake Vaal».
Экскурсія па бібліятэцы праходзіла на англійскай мове, ствараючы дружалюбную абстаноўку для зносін і ўмацавання міжнароднага ўзаемадзеяння.


































