
Адкрыццё выставы студэнцкіх работ «Пленэр-2024»
- Details
- Створана 04.04.2025 13:40
Адкрыццё выставы студэнцкіх работ «Пленэр-2024» адбылося 3 красавіка ў фае 3-га паверха. У экспазіцыі прадстаўлены акварэльныя эцюды і малюнкі, створаныя ў перыяд летняй практыкі студэнтамі 2-га курса ВДУ імя П. М. Машэрава па спецыяльнасці «Мастацкая адукацыя».
Пад кіраўніцтвам вопытных настаўнікаў Алены Антонычавай і Дзмітрыя Кузьміча маладыя мастакі змаглі перадаць свае ўражанні і эмоцыі ад прыроды і навакольнага свету.
Для студэнтаў і гасцей прэзентацыі супрацоўнікі аддзела літаратуры па мастацтве правялі аглядную экскурсію, пазнаёмілі з асноўнымі напрамкамі дзейнасці бібліятэкі, яе рэсурсамі і правіламі карыстання.
Выстава «Пленэр-2024» працуе для чытачоў абласной бібліятэкі да 30 красавіка.


































