
Краязнаўчыя сустрэчы. Прэзентацыя кнігі Мікалая Півавара «Самыя-самыя цікавасці Віцебшчыны»
- Details
- Створана 07.04.2025 13:36
3 красавіка ў бібліятэцы ў рамках праекта «Краязнаўчыя сустрэчы» адбылася прэзентацыя кнігі кандыдата гістарычных навук, дацэнта, выкладчыка Віцебскага кадэцкага вучылішча, краязнаўцы Мікалая Півавара «Самыя-самыя цікавасці Віцебшчыны».
У выданні змешчана інфармацыя пра аб'екты, падзеі, асобаў, што звязаны з Віцебшчынай, прыводзяцца цікавыя факты з гісторыі, культуры, прыроды рэгіёна.
У Мікалая Півавара назапашана шмат цікавых гісторый пра многія куточкі Віцебшчыны, некаторымі з іх ён падзяліўся падчас прэзентацыі. Ужо некалькі дзесяцігоддзяў руплівы даследчык вывучае родную старонку, выдае кнігі пра наш край, прыцягвае да даследчай работы моладзь. З кнігамі Мікалая Півавара ўдзельнікі прэзентацыі маглі пазнаёміцца на кніжнай выставе, падрыхтаванай супрацоўнікамі бібліятэкі, а новае выданне «Самыя-самыя цікавасці Віцебшчыны» ўжо паступіла ў фонд аддзела краязнаўства.


































