
Адкрыццё выставы графікі «Росчыркі часу»
- Details
- Створана 10.04.2025 10:17
Адкрыццё выставы графікі пад назвай «Росчыркі часу» адбылося 8 красавіка ў галерэі 1-га паверха абласной бібліятэкі.
Падзея прымеркавана да 65-годдзя мастацка-графічнага факультэта і 50-годдзя майстэрні графікі Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава.
Унікальная калекцыя дыпломных работ, якія адрозніваюцца разнастайнасцю стыляў і тэхналогій, сабрана куратарам выставы, дацэнтам кафедры выяўленчага мастацтва Алегам Кастагрызам. Выкладчык Аляксандр Яроменка прадэманстраваў багацце і разнастайнасць студэнцкага графічнага мастацтва – арыгінальныя творы ручной графікі, якія не маюць тыражу, а таксама прыклады розных друкаваных тэхнік і напрамкаў, уключаючы лінагравюры, гравюры на кардоне, манатыпіі і змешаныя тэхнікі.
Выстава «Росчыркі часу» будзе адкрыта для наведвання да 30 красавіка.


































