
Выстава on-line «Чароўная краіна аўдыёкніг»
- Details
- Створана 02.04.2025 10:56
Штогод 2 красавіка святкуецца Міжнародны дзень дзіцячай кнігі. Свята самага блізкага і самага разумнага сябра дзяцей – КНІГІ!
А адзначаюць яго ў дзень нараджэння дацкага казачніка Ханса Крысціяна Андэрсана.
Прадстаўляем вашай увазе on-line выставу «Чароўная краіна аўдыёкніг». У падборку ўвайшлі вядомыя казкі і апавяданні пісьменнікаў для дзяцей, азнаёміцца з якімі можна ў аддзеле прававой інфармацыі і электронных рэсурсаў.
Слухачы адкрыюць для сябе цэлы свет чараўніцтва, цудоўных ператварэнняў, адважных герояў і абавязкова знойдуць сваю любімую казку!


































