
Метадычная гадзіна «У дапамогу выкладчыку замежных моў»
- Details
- Створана 11.04.2025 13:06
У рамках праекта «Лінгвістычны інтэнсіў» 10 красавіка ў аддзеле выданняў на замежных мовах адбылася сустрэча з выкладчыкамі нямецкай мовы.
Вывучэнне замежных моў ва ўсе часы займала значнае месца ў сістэме адукацыі. Інтэнсіўнае абнаўленне адукацыйнага працэсу ўзнімае планку прафесійных патрабаванняў да выкладчыка замежных моў. Сёння ў навучальных установах запатрабаваны настаўнік-наватар, педагог-даследчык, які мае патрэбу ў інфармацыйнай падтрымцы.
Супрацоўнікі аддзела пазнаёмілі выкладчыкаў нямецкай мовы з навукова-метадычнымі, лінгвакраіназнаўчымі і мастацка-адукацыйнымі перыядычнымі выданнямі. Увазе ўдзельнікаў сустрэчы былі прадстаўлены кнігі па методыцы выкладання нямецкай мовы, практычныя распрацоўкі ўрокаў і пазакласных мерапрыемстваў. Госці пазнаёміліся з сучаснымі дзіцячымі мастацкімі кнігамі з 3D-ілюстрацыямі і кнігамі-карцінкамі з серыі «Wimmelbuch=Віммельбух».
Завяршылася метадычная гадзіна агляднай экскурсіяй па бібліятэцы.


































