
Сустрэча з прадстаўніком Упраўлення КДБ па Віцебскай вобласці ў рамках праекта «Лабараторыя поспеху: ад ідэі да бізнесу»
- Details
- Створана 11.04.2025 15:40
Сустрэча з прадстаўніком Упраўлення Камітэта дзяржаўнай бяспекі па Віцебскай вобласці прайшла 10 красавіка ў абласной бібліятэцы ў рамках праекта «Лабараторыя поспеху: ад ідэі да бізнесу».
Госць расказаў пра розныя прафесіі і спецыяльнасці, якія запатрабаваныя ў розных аддзелах ведамства і звязаныя з бяспекай, абаронай інфармацыі, расследаваннем злачынстваў і аналітычнай дзейнасцю, а таксама з сферай IT і юрыспрудэнцыяй. У прафарыентацыйным відэароліку былі паказаны асноўныя прыярытэты і прафесійныя задачы, якія выконваюць супрацоўнікі КДБ для бяспекі грамадзян і краіны.
Адмысловая ўвага была нададзена важнасці адукацыі для працы ў дзяржаўных структурах і сілавых ведамствах. Удзельнікі даведаліся пра магчымасці профільнага навучання ў Акадэміі нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь, дзе рыхтуюць спецыялістаў высокага ўзроўню, а таксама пра патрабаванні да кандыдатаў, умовы і складанасці адбору пры паступленні, атрымалі парады па фізічнай і інтэлектуальнай падрыхтоўцы да здачы экзаменаў у акадэмію.
Праект «Лабараторыя поспеху: ад ідэі да бізнесу» працягвае дапамагаць вучням старэйшых класаў зрабіць усвядомлены выбар сваёй будучай прафесіі, натхняе моладзь на дасягненне высокіх прафесійных мэт.


































