
Бібліятэчны суботнік у Год добраўпарадкавання
- Details
- Створана 14.04.2025 08:35
Супрацоўнікі Віцебскай абласной бібліятэкі далучыліся да рэспубліканскага суботніка і актыўна ўключыліся ў навядзенне парадку, імкнучыся стварыць камфортнае асяроддзе для чытачоў.
Работы разгарнуліся адразу ў некалькіх накірунках. У чытальных залах, на працоўных месцах, у службовых памяшканнях і кнігасховішчы праводзілася старанная ўборка: абяспыліваліся кніжныя фонды, праціраліся стэлажы і мэбля. Увага надавалася храмаваным элементам інтэр'еру і парэнчам у калідорах і на лесвіцах. Сабралі і спакавалі макулатуру, каб скараціць колькасць папяровых адходаў і зрабіць унёсак у захаванне навакольнага асяроддзя.
Паклапаціліся пра камфорт чытачоў: новыя расліны ствараюць прыемную абстаноўку і паляпшаюць мікраклімат у холах бібліятэкі.
У Год добраўпарадкавання абласная бібліятэка прыкметна зменіцца. Зусім хутка для ўсіх чытачоў адкрыецца абноўлены цэнтральны ўваход і фае.
Сумесная работа па добраўпарадкаванні не толькі палепшыла знешні выгляд бібліятэкі, але і згуртавала калектыў, ствараючы атмасферу ўзаемадапамогі і адзінства.


































