
Прагулкі па кніжных старонках з катом Фаліянтам
- Details
- Створана 16.04.2025 13:08
Бібліятэчны кот Фаліянт разам з супрацоўнікамі аддзела рэдкай кнігі знаёміць школьнікаў з самымі цікавымі кніжнымі гісторыямі і творамі любімых аўтараў пра пухнатых сяброў.
Ці могуць коткі гаварыць? Дзе і чаму ўсталяваны помнікі коткам? У якой краіне котка лічылася святой жывёлай? Адказы на гэтыя і іншыя пытанні рабяты даведаюцца падчас інтэлектуальна-пазнавальнай гульні, прысвечанай хатнім гадаванцам. Заданні ката Фаліянта прымушаюць праявіць кемлівасць, спрыт і творчую фантазію.
На занятках у творчай майстэрні «Вясёлая катавасія» кожны ўдзельнік стварае сваімі рукамі ўнікальнага Казачнага ката, якога можна забраць дадому.
Напрыканцы мерапрыемства кожнаму ўдзельніку Кот Фаліянт урачыста ўручыў чытацкі білет – ключ да чароўнага свету літаратуры.


































