
Метадычнае аб’яднанне школьных бібліятэкараў Першамайскага раёна
- Details
- Створана 17.04.2025 15:25
16 красавіка на базе Віцебскай абласной бібліятэкі адбылося метадычнае аб'яднанне школьных бібліятэкараў Першамайскага раёна.
Калегам была прапанавана аглядная экскурсія па бібліятэцы з наведваннем жамчужыны нашага фонду – аддзела рэдкай кнігі і выставачнай залы рэдкіх і асабліва каштоўных кніг ExLibris. Удзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся з выставай «Дзівосны сусвет беларускай міфалогіі», дзе былі прадстаўлены міфалагічныя персанажы, створаныя майстрамі народных мастацкіх рамёстваў Віцебшчыны.
Завяршыўся метадычны дзень знаёмствам з электроннымі сэрвісамі і сістэмамі, а таксама базамі даных уласнай генерацыі абласной бібліятэкі.


































