
Велікодны сувенір
- Details
- Створана 21.04.2025 14:37
Напярэдадні светлага свята Вялікадня ў бібліятэцы прайшлі займальныя майстар-класы для навучэнцаў школ горада.
У аддзеле літаратуры па мастацтве дзеці пагрузіліся ў атмасферу творчасці і натхнення, стварылі велікодныя сувеніры – дэкаратыўныя яйкі ў тэхніцы дэкупаж. Дзеці даведаліся пра тонкасці тэхнікі, якая дазваляе ператвараць звычайныя прадметы ў сапраўдныя творы мастацтва. Кожны змог праявіць сваю індывідуальнасць, выбраўшы ўнікальныя матывы і кветкі для дэкарыравання.
Стварэнне велікоднага сувеніра стала не толькі займальным заняткам, але і магчымасцю пазнаёміцца з традыцыямі свята, а таксама развіць свае творчыя здольнасці.
У выніку майстар-класаў з'явіліся яркія і арыгінальныя вырабы, якія можна падарыць сваім блізкім або ўпрыгожыць імі дом.
Дзякуем усім за актыўны ўдзел і творчы падыход! Спадзяемся, што майстар-класы натхняць юных мастакоў на новыя здзяйсненні і дапамогуць ім адкрыць для сябе свет мастацтва.


































