
Практычны занятак «Трывога пад кантролем»
- Details
- Створана 22.04.2025 09:09
Чаму мы трывожымся? Як змагацца з трывогай? На гэтыя і іншыя пытанні атрымалі адказы ўдзельнікі практычнага занятку з элементамі трэнінгу, які адбыўся ў рамках праекта «Трэба разабрацца!, або Псіхалогія для ўсіх».
Псіхолагі Юлія Насеннік і Таццяна Дробыш прапанавалі інфармацыю тэарэтычнага плана аб ролі трывогі ў жыцці чалавека, удзельнікі сустрэчы таксама адказалі на пытанні аб тым, як трывога ўплывае на іх эмацыянальны стан і асвоілі простыя тэхнікі, накіраваныя на зніжэнне трывожнасці і яе негатыўных наступстваў.
Бібліятэкары прапанавалі ўдзельнікам праекта азнаёміцца з кнігамі па псіхалогіі з фонду аддзела абанемента.


































