
Актуальная размова «У навакольным асяроддзі жыць табе і мне»
- Details
- Створана 24.04.2025 10:49
22 красавіка ў гасцях у праекта «Правазнайка» быў валанцёрскі клуб «Экалагічны патруль» пад кіраўніцтвам Іны Літвянковай, дацэнта кафедры экалогіі і аховы прыроды Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава.
У рамках Года добраўпарадкавання, адной з задач якога з'яўляецца навядзенне парадку на зямлі і паляпшэнне экалогіі, адбылася актуальная размова «У навакольным асяроддзі жыць табе і мне».
Прырода Зямлі мяняецца, растуць гарады, якія спажываюць усё больш электраэнергіі, забруджваюць ваду, глебы, паветра, вырабляюць шмат смецця. Па віне людзей ужо зніклі або знаходзяцца на мяжы знікнення многія віды раслін і жывёл. Калі кожны чалавек на зямлі будзе рабіць маленькія крокі да захавання прыроды, то разам мы зможам дасягнуць вялікіх вынікаў! Пра гэта і пра многае іншае распавялі валанцёры клуба.
Мерапрыемства прайшло ў інтэрактыўнай форме, дзеці ўдзельнічалі ў конкурсах і віктарынах, дэманструючы выдатныя веды па прыродазнаўстве і ахове навакольнага асяроддзя.
У канцы мерапрыемства кіраўнік клуба падарыла ўдзельнікам праекта «Правазнайка» ілюстраваную кнігу «Бярэзінскі запаведнік».


































