
«Памяць» – гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Віцебскай вобласці
- Details
- Створана 07.05.2025 15:47
Самым значным кніжным праектам, у якім адлюстравана памяць пра вайну, з'явілася выданне ў рэспубліцы серыі гісторыка-дакументальных хронік «Памяць».
Ідэя выдання гэтых кніг належыць Пятру Міронавічу Машэраву, які прапанаваў распрацаваць серыю кніг, у якіх будзе адлюстраваны ўклад кожнага раёна Беларусі ў Вялікую Перамогу. Ва ўсіх гарадах і раённых цэнтрах былі створаны камісіі па зборы матэрыялаў і падрыхтоўцы рукапісаў «Летапісу памяці». Да гэтай высакароднай справы далучыліся вучоныя, краязнаўцы, супрацоўнікі архіваў, музеяў і бібліятэк, журналісты. Стварэнне кніг «Памяць» стала сапраўды ўсенароднай справай.
Выданне серыі кніг «Памяць» пачалося ў 1985 годзе. Першай кнігай серыі стала «Память : историко-документальная хроника Шумилинского района», выдадзеная на рускай мове. Усяго было выдадзена 27 кніг «Памяць», прысвечаных гарадам і раёнам Віцебскай вобласці (некаторыя з іх былі выдадзены ў дзвюх частках).
Да 80-годдзя Вялікай Перамогі супрацоўнікамі Віцебскай абласной бібліятэкі вядзецца работа па алічбоўцы серыі гісторыка-дакументальных хронік «Памяць» па Віцебскай вобласці.


































