
Правілы дарожнага руху для дзяцей
- Details
- Створана 14.05.2025 10:48
Наперадзе летнія канікулы, таму самы час нагадаць дзецям пра правілы дарожнага руху.
Неабходна выхоўваць свядомыя і паважлівыя адносіны да ПДР, якія павінны стаць нормай паводзін і асаблівым стылем жыцця, які захоўвае здароўе і жыццё.
Для ўдзельнікаў праекта «Правазнайка» 13 мая адбыўся ўрок-гульня «У госці да Святлафора Святлафорыча». Супрацоўнікі ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама Марыя Комлева і Віктар Буевіч грунтоўна паразмаўлялі з дзецьмі на тэму іх бяспекі. Яны заклікалі іх быць пільнымі пры кіраванні роварам ці самакатам, строга выконваць правілы дарожнага руху ў якасці пешаходаў. Нагадалі пра тое, як важна выкарыстоўваць рамень бяспекі падчас паездкі ў аўтамабілі і абавязкова трымацца ў грамадскім транспарце за поручні. Размова таксама зайшла і пра неабходнасць выкарыстання флікераў у цёмны час сутак. У завяршэнні выступлення супрацоўнікаў ДАІ, дзеці атрымалі адказы на ўсе пытанні, якія іх цікавілі.
У канцы мерапрыемства Ларыса Гузава, супрацоўнік аддзела прававой інфармацыі і электронных рэсурсаў правяла тэматычныя віктарыны. У інтэрактыўнай форме дзеці вучыліся быць законапаслухмянымі ўдзельнікамі дарожнага руху.


































