
Інфармацыйна-прававая гадзіна «Шчаслівая сям'я – моцная краіна»
- Details
- Створана 16.05.2025 10:55
Штогод 15 мая Рэспубліка Беларусь урачыста святкуе адно з найважнейшых дзяржаўных святаў – Дзень сям'і.
Гэты дзень нагадвае грамадзянам краіны пра значэнне традыцыйных сямейных каштоўнасцей, якія адыгрываюць ключавую ролю ў фарміраванні духоўна-маральнай асновы грамадства, захаванні культурнай спадчыны і забеспячэнні сацыяльнай стабільнасці.
Заканадаўства Рэспублікі Беларусь накіравана на забеспячэнне ўсебаковай абароны інстытута сям'і, захаванне яе традыцыйнай ролі ў жыцці грамадства. Менавіта сям'я закладвае падмурак маральнасці, выхоўваючы паўнавартасных членаў грамадства, фармуе асобу будучыні грамадзяніна.
Аддзел прававой інфармацыі і электронных рэсурсаў правёў 15 мая ў абласной бібліятэцы інфармацыйна-прававую гадзіну «Шчаслівая сям'я – моцная краіна». Яе ўдзельнікамі сталі студэнты першага курса кафедры правазнаўства і сацыяльна-гуманітарных дысцыплін Віцебскага філіяла Міжнароднага ўніверсітэта «МІПСА», а таксама члены гарадскога грамадскага аб'яднання «Залаты ўзрост».
Найважнейшыя аспекты сямейнага права раскрылі спецыялісты: намеснік начальніка аддзела ЗАГС Віцебскага гарвыканкама Ганна Шпац, загадчык першай Віцебскай натарыяльнай канторы Наталля Царэнка, намеснік старшыні Віцебскай абласной калегіі адвакатаў Вера Шлома і кіраўнік аддзела па справах моладзі Віцебскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы протаіерэй Аляксандр Кавалёў.
З сям'і пачынаецца жыццё кожнага чалавека, адбываецца фармаванне яго як асобы і грамадзяніна. Сям'я з'яўляецца крыніцай шчасця і сілы кожнага беларуса і асновай для развіцця моцнай і стабільнай дзяржавы.


































