
Міжнародная прафесійная анлайн-лабараторыя «Бібліятэка для дзяцей: дзень сённяшні»
- Details
- Створана 21.05.2025 11:21
Актуальныя бібліятэчныя праекты для развіцця дзіцячага і сямейнага чытання абмяркоўваліся 20 мая на Міжнароднай прафесійнай анлайн-лабараторыі «Бібліятэка для дзяцей: дзень сённяшні».
Сустрэча адбылася ў рамках пагаднення пра супрацоўніцтва паміж Віцебскай абласной бібліятэкай імя У. І. Леніна і Пскоўскай абласной універсальнай навуковай бібліятэкай імя В. Я. Курбатава.
Ключавымі тэмамі прафесійнага мерапрыемства сталі тры тэматычныя кейсы: «Бібліятэка – месца фарміравання новага чытача ў лічбавым свеце», «Бібліятэка – месца дзіцячага чытання, гульні і творчасці», «Бібліятэка – месца захавання традыцый сямейнага чытання».
Супрацоўнікі абласной бібліятэкі, цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы г. Віцебска і Лёзненскай цэнтральнай раённай бібліятэкі прадставілі расійскім калегам найбольш эфектыўныя праекты работы з юнымі чытачамі, а таксама з цікавасцю даведаліся пра прадуктыўныя прыёмы і тэхналогіі працы бібліятэкараў Пскоўшчыны.
Па выніках анлайн-лабараторыі будзе выдадзены зборнік выступленняў у электронным фармаце.


































