
Пазнавальна-гульнявая праграма «Загадкі народнага майстра»
- Details
- Створана 23.05.2025 13:58
У рамках гарадскога адкрытага культурна-адукацыйнага праекта «Народны каларыт» супрацоўнікі аддзела літаратуры па мастацтве правялі 20 мая ў абласной бібліятэцы пазнавальна-гульнявую праграму «Загадкі народнага майстра».
Вучні 3«А» класа сярэдняй школы № 46 г. Віцебска імя І. Х. Баграмяна здзейснілі займальнае падарожжа ў свет дэкаратыўна-прыкладной творчасці.
У гульнявой форме дзеці пагрузіліся ў гісторыю традыцыйных рамёстваў Беларусі: ганчарнай справы, ткацтва, разьбы па дрэве, пляценні з лазы і саломы, вышыўкі і іншых відаў мастацтва.
Інтэрактыўнае ўзаемадзеянне школьнікаў з тэматычнай кніжнай выставай і спецыяльнай інсталяцыяй «Народныя рамёствы Беларусі» абудзіла цікавасць да традыцыйнай культуры свайго народа, павагу да сваёй спадчыны і разумення яе значнасці.


































