
Лекцыя кампазітара Аляксандра Іванова «Пра што нам расказвае музыка»
- Details
- Створана 26.05.2025 10:00
У рамках бібліятэчнага праекта «Музыка для ўсіх» 22 мая ў аддзеле літаратуры па мастацтве адбылася лекцыя кампазітара Аляксандра Іванова, прысвечаная творчасці Людвіга ван Бетховена, Фрэдэрыка Шапэна, Сяргея Рахманінава.
Кожны з гэтых выдатных кампазітараў аказаў значны ўплыў на развіццё класічнай музыкі і прыўнёс унікальныя элементы ў музычнае мастацтва, адлюстроўваючы свае эпохі і асабістыя перажыванні.
Падчас сустрэчы аматары музыкі пачулі гісторыі стварэння вядомых музычных твораў, а таксама даведаліся малавядомыя факты з біяграфій вялікіх кампазітараў.
Сваю размову Аляксандр Віктаравіч суправаджаў музычнымі інтэрпрэтацыямі: прагучалі Санаты № 8 і № 23 Л. ван Бетховена; «Фантазія-экспромт» Ф. Шапэна; эцюд до мінор С. Рахманінава, а таксама аўтарскія творы – фрагменты з оперы «Сэрца маці» і п'есы «Айчына».
Лекцыя не толькі пашырыла веды слухачоў пра класічную музыку, але і натхніла іх на далейшае вывучэнне музычнай мовы.
Мы дзякуем усім, хто прыйшоў і зрабіў гэтую сустрэчу незабыўнай.


































