
Шукайце натхненне ў кожным імгненні фестывалю разам са «Славянскім базарам у Віцебску»!
- Details
- Створана 28.05.2025 12:00
Міжнародны фестываль мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» – гэта візітная картка Беларусі. На працягу многіх гадоў музычны форум садзейнічае развіццю дыялога культур паміж рознымі народамі і краінамі.
У гэтым годзе Віцебск прымае гасцей з 10 па 13 ліпеня. Дадатковыя мерапрыемствы – 8, 9 і 14 ліпеня. У праграме фестывалю – больш за сотню мерапрыемстваў.
Галоўнай фестывальнай інтрыгай з'яўляюцца вакальныя конкурсы: XXXIV Міжнародны конкурс выканаўцаў эстраднай песні «Віцебск-2025" і XXIII Міжнародны дзіцячы музычны конкурс «Віцебск-2025».
Фестывальны тыдзень насычаны самымі разнастайнымі падзеямі, якія праходзяць пад дэвізам: «Праз мастацтва - да міру і ўзаемаразумення». У форуме бяруць удзел артысты, спевакі, танцоры, музыканты, паэты, мастакі, кампазітары, рэжысёры. Запрашаем вас стаць часткай гэтага маштабнага свята.
Шукайце натхненне ў кожным імгненні фестывалю разам са «Славянскім базарам у Віцебску»!
Падрабязнасці на fest-sbv.gck.by і па тэлефонах: +375 (212) 62-65-91; +375 (33) 39-79-129.


































