
Краязнаўчыя сустрэчы. Аркадзь Падліпскі. Прэзентацыя кнігі «Улица Суворова 7/8, 9/9, 20/13, 26, 39»
- Details
- Створана 28.05.2025 15:57
27 мая ў бібліятэцы ў рамках праекта «Краязнаўчыя сустрэчы» адбылася сустрэча з краязнаўцам, лаўрэатам ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны», лаўрэатам «Літаратурнай прэміі імя Петруся Броўкі» Віцебскага аблвыканкама Аркадзем Падліпскім.
Аркадзь Міхайлавіч прадставіў сваю новую, шаснаццатую, кнігу з серыі «Биография витебского дома» «Улица Суворова 7/8, 9/9, 20/13, 26, 39». Як адзначыў сам аўтар, на прэзентацыі найбольш цікава расказваць менавіта пра тое, што не трапіла ў кнігу. Лёсы людзей, што жылі ў розныя часы ў дамах па вуліцы Суворава, былі вельмі рознымі. Сярод гэтых жыхароў сем'і віцебскіх старажылаў Ратнераў і Фішкавых, і Міхаіл Лебедзеў, які 42 гады быў дырэктарам віцебскай Марыінскай гімназіі, і знакаміты навуковец і філосаф Міхаіл Бахцін... Звесткі пра іх рупліва адшукваў і збіраў не адзін дзясятак гадоў Аркадзь Падліпскі. Новая кніга ў хуткім часе з'явіцца ў фондзе бібліятэкі і, безумоўна, будзе цікавая ўсім, хто вывучае гісторыю горада.


































