
У свеце старажытных і рэдкіх выданняў
- Details
- Створана 02.06.2025 15:59
Студэнты гуманітарнага факультэта Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава 29 мая сталі гасцямі аддзела рэдкай кнігі. Яны пазнаёміліся з унікальнымі айчыннымі і замежнымі выданнямі ХІХ – пачатку ХХ стагоддзяў, краязнаўчымі рэдкасцямі, кнігамі-малюткамі і іншымі рарытэтамі з фондаў абласной бібліятэкі.
Цікавасць у наведвальнікаў выклікалі факсімільныя выданні помнікаў праваслаўнай думкі і пісьменства, якія адлюстроўваюць духоўную спадчыну Беларусі і адыгралі ключавую ролю ў фарміраванні і развіцці айчыннай кніжнай культуры.
З асаблівай увагай студэнты-філолагі разглядалі і гарталі факсіміле «Полацкага Евангелля» (XII ст.), знакамітага «Букваря» Спірыдона Собаля (XVII ст.), першага друкаванага выдання «Слова о полку Игореве» (1800), адзначаючы іх своеасаблівае афармленне, шрыфт, мову выкладу і непадобнасць старажытных кніг на кнігі нашага часу.


































