
Віртуальная выстава «Працоўнае права – права кожнага»
- Details
- Створана 03.06.2025 16:35
Працоўная дзейнасць людзей шматгранная і займае адно з ключавых месцаў у жыцці любога грамадства, выступаючы асновай яго існавання і развіцця.
Ва ўмовах сучаснай эканомікі забеспячэнне законнасці ў сферы працоўных адносін, а таксама гарантаванне працоўных правоў і свабод работнікаў набываюць асаблівае значэнне. Для эфектыўнага рэгулявання гэтых пытанняў існуе асаблівая галіна – працоўнае права.
Працоўнае права Рэспублікі Беларусь уяўляе сабой самастойную галіну права, нормы і прынцыпы якой устанаўліваюць юрыдычныя асновы парадку ўзнікнення, змянення і спынення працоўных адносін. Комплекснае прававое рэгуляванне ў галіне працы садзейнічае стварэнню справядлівых і бяспечных умоў працы, падтрыманню сацыяльнай стабільнасці і абароне інтарэсаў работнікаў і работадаўцаў.
Аддзел прававой інфармацыі і электронных рэсурсаў запрашае пазнаёміцца з віртуальнай выставай «Працоўнае права – права кожнага», на якой прадстаўлены нарматыўныя прававыя акты, спецыялізаваныя кнігі, артыкулы з перыядычных выданняў і электронныя рэсурсы. Выстава будзе карысная ўсім, хто цікавіцца пытаннямі аховы працоўных правоў, павышэння прававой культуры і пісьменнасці ў сферы працоўных адносін.


































