
Адкрыццё выставы дзіцячага малюнка
- Details
- Створана 09.06.2025 13:10
Выстава работ «Творчы квадрацік-2025» адкрылася 5 чэрвеня ў абласной бібліятэцы. Юныя мастакі адукацыйнага цэнтра «Арт-квадрат» пры мастацка-графічным факультэце ВДУ імя П. М. Машэрава прадставілі графічныя і жывапісныя кампазіцыі.
Кожная работа – гэта адлюстраванне чыстага сэрца, шчырых пачуццяў і багатай фантазіі дзіцяці. Кіраўнік цэнтра Алена Сакалова і выкладчык Юлія Багданава ўручылі ўдзельнікам выставы памятныя дыпломы і павіншавалі з завяршэннем навучальнага года.
Выстава размешчана ў фае 3-га паверха і будзе працаваць на працягу чэрвеня. Запрашаем акунуцца ў яркі, добры і дзіўны свет, створаны рукамі маленькіх, але вельмі таленавітых мастакоў.


































