
Дзіцячы адпачынак без небяспекі
- Details
- Створана 17.06.2025 12:37
Канікулы – гэта час радасці, свабоды і новых уражанняў для школьнікаў. Аднак з надыходам гэтага доўгачаканага перыяду важна памятаць пра бяспеку дзяцей.
Віцебская абласная бібліятэка разумее, наколькі актуальная гэта тэма, і прапануе сваім чытачам пазнаёміцца з анатаваным бібліяграфічным спісам «Дзіцячы адпачынак без небяспекі».
Гэты рэсурс уключае ў сябе артыкулы з вядучых перыядычных выданняў з рэкамендацыямі па бяспечных паводзінах на вуліцы, на прыродзе і ў грамадскіх месцах, а таксама ідэі для актыўнага і займальнага адпачынку і сцэнарыі мерапрыемстваў.
Усе матэрыялы сабраны з улікам актуальных патрабаванняў падрастаючага пакалення і прызначаны для бацькоў, педагогаў устаноў дадатковай адукацыі, арганізатараў дзіцячага летняга вольнага часу.


































