
Экскурсія па бібліятэцы для дзяцей малодшага школьнага ўзросту
- Details
- Створана 23.06.2025 13:45
Займальную экскурсію па бібліятэцы правялі супрацоўнікі абанемента для вучняў малодшых класаў, выхаванцаў школьных лагераў сярэдняй школы № 16 імя М. І. Дружыніна і сярэдняй школы № 18 імя У. С. Смятаніна г. Віцебска.
Бібліятэкары пазнаёмілі школьнікаў з асноўнымі правіламі карыстання бібліятэкай і яе каталогамі. Яны расказалі аб прафесіі бібліятэкара, раскрылі сакрэты расстаноўкі кніг на стэлажах і растлумачылі, чым аддзел абанемента адрозніваецца ад чытальнай залы. Дзеці з цікавасцю слухалі, як кніга можа ўплываць на жыццё кожнага чалавека і якую карысць прыносіць чытанне.
Дзеці наведалі аддзелы абанемента, дзіцячай літаратуры, рэдкай кнігі, а таксама азнаёміліся з паслугамі аддзела выданняў на замежных мовах і аддзела літаратуры па мастацтве. Іх прыемна здзівіла, што ў бібліятэцы можна не толькі чытаць, але і актыўна ўдзельнічаць у захапляльных і пазнавальных мерапрыемствах.
Напрыканцы экскурсіі кожнаму юнаму ўдзельніку былі ўручаны чытацкія білеты.


































