
Чытаем паэзію дзеля памяці
- Details
- Створана 20.06.2025 09:04
У Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа газета «Віцебскія весці» сумесна з Пскоўскім медыяхолдынгам запусцілі маштабны праект «Помните!»
Удзельнікамі сталі палітыкі, урачы, грамадскія дзеячы, прадстаўнікі сферы культуры і журналістыкі дзвюх краін – Беларусі і Расіі. Сярод іх выступіла Таццяна Адамян, дырэктар Віцебскай абласной бібліятэкі імя У. І. Леніна.
Кожны ўдзельнік праекта прачытаў радкі вядомага верша Эдуарда Асадава «Каждую минуту погибало десять человек».
Лірычны твор, напоўнены глыбокімі эмоцыямі і болем перажытага, закліканы нагадаць сучасным пакаленням пра трагедыю мінулага стагоддзя, захаваўшы яе памяць жывым прыкладам мужнасці і стойкасці нашых продкаў.


































