
Бясплатная юрыдычная дапамога
- Details
- Створана 27.06.2025 11:34
У гонар Дня ўтварэння адвакатуры Рэспублікі Беларусь, 26 чэрвеня ў абласной бібліятэцы прайшла акцыя, у рамках якой нашы чытачы маглі атрымаць бясплатныя індывідуальныя кансультацыі па юрыдычных пытаннях.
Сустрэча стала магчымасцю для чытачоў абласной бібліятэкі атрымаць прафесійныя парады і тлумачэнні па розных прававых аспектах ад кампетэнтных юрыстаў – намесніка старшыні Віцебскай абласной калегіі адвакатаў Веры Шломы і натарыуса Віцебскай натарыяльнай акругі Ганны Фёдаравай.


































