
Анатаваны бібліяграфічны спіс: «Экалагічнае права: прававыя аспекты»
- Details
- Створана 27.06.2025 15:45
Сучасны перыяд развіцця грамадства характарызуецца не толькі павышанай увагай да пытанняў рацыянальнага выкарыстання прыродных рэсурсаў, але і аховы навакольнага асяроддзя, а таксама экалагічнай бяспекі.
Прырода і грамадства, чалавек і навакольнае асяроддзе сталі асноўнымі фактарамі, якія вызначаюць сучаснасць і будучыню нашай цывілізацыі.
А неспрыяльныя працэсы выклікалі неабходнасць перагледзець узаемаадносіны грамадства і прыроды, бо сувязь паміж забруджваннем навакольнага асяроддзя і станам здароўя насельніцтва відавочна.
Аддзел прававой інфармацыі і электронных рэсурсаў падрыхтаваў анатаваны бібліяграфічны спіс «Экалагічнае права: прававыя аспекты». У спісе прадстаўлены нарматыўна-прававыя акты Рэспублікі Беларусь, кніжныя выданні і артыкулы з перыядычных выданняў.
Бібліяграфічны спіс адрасаваны студэнтам юрыдычных факультэтаў вышэйшых навучальных устаноў, выкладчыкам ВНУ, а таксама тым, хто цікавіцца пытаннямі права прыродакарыстання, аховы навакольнага асяроддзя і забеспячэння экалагічнай бяспекі.


































