
Інфармацыйны дайджэст «Дзейнасць органаў унутраных спраў у гады Вялікай Айчыннай вайны»
- Details
- Створана 27.06.2025 15:52
Гісторыя органаў унутраных спраў Беларусі – гэта неад'емная частка гісторыі беларускага народа і дзяржавы.
З самага пачатку Вялікай Айчыннай вайны супрацоўнікі міліцыі актыўна ўдзельнічалі ў баях з фашыстамі, ў стварэнні і дзейнасці знішчальных батальёнаў, прымалі актыўны ўдзел у арганізацыі партызанскага руху на акупаванай тэрыторыі рэспублікі і забяспечвалі надзейную ахову тылу дзеючай Чырвонай Арміі.
Аддзел прававой інфармацыі і электронных рэсурсаў падрыхтаваў інфармацыйны дайджэст «Дзейнасць органаў унутраных спраў у гады Вялікай Айчыннай вайны».
Выданне адрасавана навучэнцам і студэнтам юрыдычнага профілю, супрацоўнікам праваахоўных органаў, а таксама шырокаму колу карыстальнікаў.


































