
Прэзентацыя кнігі А. Падліпскага «Продолжение настоящих прогулок по старому Витебску»
- Details
- Створана 30.06.2025 11:47
25 чэрвеня ў бібліятэцы ў рамках праекта «Краязнаўчыя сустрэчы» адбылася сустрэча з краязнаўцам Аркадзем Падліпскім, які прадставіў новую кнігу «Продолжение настоящих прогулок по старому Витебску».
Кніга з'яўляецца працягам выдадзеных раней «Настоящих прогулок со старой картой», у ёй расказваецца пра аб'екты і арганізацыі, што існавалі ў Віцебску да 1917 года.
Цікавай крыніцай для новых знаходак стала газета «Витебский листок» за 1916–1917 гады. Колькасць дабрачынных арганізацый, перыядычных выданняў, што існавалі ў азначаны перыяд у Віцебску, уражвае. Аркадзь Міхайлавіч таксама расказаў пра некаторыя ўстановы адукацыі, узгадаў знакамітых віцебскіх калекцыянераў Плюшчэўскага-Плюшчыка, Тэадаровіча, Юрчанку і іх калекцыі.
У хуткім часе новая кніга Аркадзя Падліпскага з'явіцца ў фондзе бібліятэкі.


































