
Бібліятэка – тэрыторыя творчасці
- Details
- Створана 01.07.2025 11:15
У перыяд школьных канікулаў аддзел літаратуры па мастацтве арганізаваў для вучняў школ г. Віцебска серыю захапляльных майстар-класаў, дзе дзеці пазнаёміліся з разнастайнымі мастацкімі матэрыяламі і тэхнікамі.
Заняткі ў абласной бібліятэцы сталі выдатнай магчымасцю для юных чытачоў не толькі пашырыць свае веды, але і атрымаць асалоду ад працэсу творчасці.


































