
Творчая майстэрня «Таямнічы свет насякомых»
- Details
- Створана 14.07.2025 11:45
Насякомыя акружаюць нас паўсюль – няхай гэта будзе лес, луг або бераг ракі. Гэтыя дзівосныя стварэнні з'яўляюцца неад'емнай часткай нашай экасістэмы і выклікаюць непадробную цікавасць у дзяцей.
У захапляльнае падарожжа на летні луг у рамках творчай майстэрні «Таямнічы свет насякомых» адправіліся выхаванцы дзіцячага садка № 85. Падчас мерапрыемства дзеці пагрузіліся ў яркі і чароўны свет лятучых і поўзаючых істот – ад малюсенькіх мурашак да яркіх матылькоў.
Супрацоўнік агульнай чытальнай залы Вольга Турчын займальна расказала хлопчыкам і дзяўчынкам аб ролі насякомых у прыродзе, іх значэнні для экасістэмы і чалавека. У працэсе размовы дзеці актыўна адгадвалі загадкі і вучыліся адрозніваць карысных і шкодных насякомых.
Юныя даследчыкі з цікавасцю паглядзелі пазнавальную прэзентацыю і мультфільм «Насякомыя», які пашырыў іх веды аб жыцці гэтых дзіўных істот.
Напрыканцы мерапрыемства дзеці стварылі сваімі рукамі яркія вырабы ў выглядзе божых каровак, што стала не толькі займальным заняткам, але і цудоўным спосабам захаваць успаміны пра чароўны свет насякомых. Кожнае дзіця знесла з сабой часцінку гэтага цудоўнага свету, а таксама новыя веды і ўражанні, якія натхняюць на далейшыя адкрыцці.


































