
Візіт дэлегацыі адміністрацыі Маскоўскага раёна г. Санкт-Пецярбурга
- Details
- Створана 14.07.2025 15:48
У дні правядзення XXXIV Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» дэлегацыя адміністрацыі Маскоўскага раёна г. Санкт-Пецярбурга на чале з начальнікам аддзела культуры адміністрацыі Раісай Жарнасек наведала Віцебскую абласную бібліятэку імя У. І. Леніна.
У склад дэлегацыі ўвайшлі начальнік аддзела маладзёжнай палітыкі Марына Дзямідава, загадчык АРТ-бібліятэкай СПб ГБУ «Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма Маскоўскага раёна» Надзея Першына, кіраўнікі і спецыялісты культурна-дасугавых устаноў. Гэты візіт стаў важным крокам ва ўмацаванні культурных сувязей паміж рэгіёнамі і адкрыццём новых магчымасцей для супрацоўніцтва.
Дырэктар бібліятэкі Таццяна Адамян правяла для гасцей захапляльную экскурсію, пазнаёміўшы іх з багатым кніжным фондам, электроннымі рэсурсамі, мультымедыйнымі праектамі ўласнай генерацыі і ініцыятывамі, накіраванымі на развіццё чытання і культуры. У ходзе экскурсіі госці даведаліся аб ролі бібліятэкараў у рабоце па арганізацыі культурных мерапрыемстваў і адукацыйных праграм, а таксама аб значэнні бібліятэкі як цэнтра зносін і абмену ведамі.
Абмяркоўваючы магчымыя перспектывы далейшага супрацоўніцтва, удзельнікі сустрэчы адзначылі важнасць сумесных праектаў у галіне культуры і адукацыі, а таксама выказалі цікавасць да абмену вопытам, арганізацыі сумесных мерапрыемстваў і культурных праграм, якія змогуць узбагаціць як Санкт-Пецярбург, так і Віцебск.


































