
Прызнанне заслуг і матывацыя на будучыню: бібліятэка – на раённай дошцы Гонару
- Details
- Створана 21.07.2025 09:03
Урачыстая цырымонія занясення пераможцаў спаборніцтва па выніках працы за 2024 год на дошку Гонару Чыгуначнага раёна г. Віцебска адбылася 18 ліпеня 2025 г. у ДУА «Гімназія № 2 г. Віцебска».
На мерапрыемстве ўшаноўвалі лепшых працаўнікоў раёна, калектывы паспяховых прадпрыемстваў і ўстаноў.
Ва ўрачыстай цырымоніі прынялі ўдзел кіраўнік адміністрацыі Чыгуначнага раёна г. Віцебска Алясксандар Сысоеў, намеснік старшыні Віцебскага гарвыканкама Віктар Глушын, дэпутаты Віцебскага гарадскога і абласнога Саветаў дэпутатаў, прадстаўнікі прадпрыемстваў і грамадскіх арганізацый.
За выдатныя дасягненні ў выкананні паказчыкаў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна рашэннем адміністрацыі Чыгуначнага раёна г. Віцебска ад ад 7.07.2025 г. № 239 ДУ «Віцебская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна» занесена на раённую дошку Гонару.
Ганарымся заслужанай узнагародай і рухаемся да новых дасягненняў!


































