
Канікулы з карысцю: гуляем, даведаемся, адкрываем
- Details
- Створана 15.08.2025 15:10
Летнія rанікулы – выдатны час не толькі для адпачынку, але і ўнікальная магчымасць для займальных адкрыццяў. У гэтым годзе школьнікі прынялі ўдзел у інтэрактыўнай гульні «Сямёрка», арганізаванай супрацоўнікамі аддзела маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці.
Гульня стала сапраўдным падарожжам у сусветную навуку, гісторыю і культуру: кожны з сямі тэматычных тураў быў напоўнены займальнымі заданнямі і загадкамі, якія патрабавалі ад удзельнікаў не толькі ведаў, але і крэатыўнага падыходу.
Удзельнікі дзяліліся на каманды, выбіралі капітанаў і спаборнічалі ў эрудыцыі. За кожны правільны адказ каманды атрымлівалі жэтоны, што дадавала элемент рызыкі і весялосці. Камандны дух і сяброўская атмасфера суправаджалі гульню на кожным этапе, ствараючы незабыўныя моманты.
Гэта гульня аказалася не толькі займальнай, але і сапраўды карыснай. Рабяты не толькі пашырылі свой кругагляд, але і выявілі кемлівасць, навучыліся, працаваць у камандзе і развілі навыкі зносін. Летнія канікулы з бібліятэкай сталі часам для новых адкрыццяў і яркіх уражанняў, якія застануцца ў памяці надоўга.


































